У Беластоку стартаваў фестываль “Відовдан”

У Беластоку стартаваў фестываль “Відовдан”


Сербская музыка, фільмы, выстаўка здымкаў ды прамоцыя фотаальбома. Усё гэта чакае беластачанаў у час другога фестываля сербскай культуры «Відовдан».

Сёлетняя імпрэза пачалася паказам фільмаў сучасных сербскіх рэжысёраў. Арганізатар мерапрыемства, айцец Міхал Чыквін, спадзяецца, што так, як у мінулым годзе, фестываль прыцягне шмат зацікаўленых сербскай культурай.

– У мінулым годзе мы толькі прабавалі, было шмат гасцей, шмат музыкі. Калі на сам канцэрт прыйшло больш за тысячу чалавек, то мы лічым, што жыхары Беластока цікавяцца сербскай культурай. Калі ёсць зацікаўленне, то трэба рабіць такія фестывалі, паказваць культуру славянскіх народаў.

Заўтра, 27 чэрвеня, у беластоцкім кіно Форум будзе можна паглядзець чарговыя сербскія фільмы. Тут таксама ў пятніцу адкрыецца выстава фатаздымкаў пад загалоўкам «Колеры праваслаўя – Сербія». Выступяць вакальная група Канстанцін і гурт Bilja Krstić&Bstrik Orchestra. На суботняе завяршэнне фестываля арганізатары запланавалі імпрэзу з сучаснай сербскай музыкай дыска.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя