Вайцюшкевіч у Гомелі

Вайцюшкевіч у Гомелі


Акустычны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Гомелі прайшоў у межах кампаніі "Рок-салідарнасць". На ўнутраным двары грамадска-палітычнага цэнтра па вуліцы Палеская сабралася каля 60 аматараў творчасці музыкі.

Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў гомельскай публіцы некалькі песняў з будучай складанкі беларускага шансона. Апошні раз выканаўца прыязджаў у горад над Сожам тры гады таму.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя