Святое паломніцтва да Крыначкі

Святое паломніцтва да Крыначкі


Трэці дзень свята Тройцы асабліва адзначаецца ў Крыначцы. Гэта святое месца ў Белавежскай пушчы паблізу Гайнаўкі.

Штогод сюды збіраюцца шматлікія вернікі ды пілігрымы, каб памаліцца, а таксама папрасіць здароўя ды вылячэнне ад хваробаў. Вада з крыніцы ў Крыначцы здаўна лічыцца гаючай:

- Люблю гэтае месца. Памятаю, як тут яшчэ цыганы былі, шмат вазоў, дзеці малыя - гэта яшчэ за той Польшчай было, добра памятаю.

- Памятаю, як некалі ў дубах сядзелі, абед елі. Хоць і далёка было, але ў Крыначку я хадзіла з дзяцінства.  

- З такімі месцамі, дзе знаходзяцца крыніцы, звязана асаблівая сіла і Божае аб’яўленне.

- Калі памыцца ў гэтай вадзе, то памагае, калі нейкая хвароба.

Святочнае набажэнства ў Крыначцы адслужыў біскуп семятыцкі, айцец Грыгорый. Таксама былі святары з іншых прыходаў Беласточчыны і шмат вернікаў розных узростаў.

* * *

Традыцыйныя ўрачыстасці распачаліся ля Крыначкі, ва ўрочышчы Меднае на Падляшшы. Паводле традыцыі, у дні Святой Тройцы тут збіраюцца тысячы вернікаў, каб памаліцца і папрасіць у Бога здароўя сабе і сваім блізкім. Вернікі п’юць і набіраюць дадому ваду з крыніцы, якая лічыцца цудадзейнай.

Увечары ў царкве гучалі набожныя песні, пазней пачаўся акафіст, які служыў таксама і айцец Леонцій Анхім з Арэшкава:

- Людзі прыносяць у гэтае святое месца свае хваробы, няшчасці, нязгоды і ўзносяць да Бога свае малітвы цэлую ноч.

Вера з Гайнаўкі:

Я тут не першы раз. Малюся, каб Бог даў здароўя дзецям, унукам і мне, бо мужа ўжо няма.

Сёння, на трэці дзень Святой Тройцы, традыцыйна адбудуцца галоўныя ўрачыстасці. У 9.30 запланаванае вітанне біскупа, а 10-ай гадзіне – святочная літургія ды асвячэнне вады.

Увечары ў Гайнаўцы пройдзе таксама традыцыйны

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Хрыстафора Ангельчыка

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя