Апытанне: Што берасцейцы ведаюць пра Васіля Быкава?

Апытанне: Што берасцейцы ведаюць пра Васіля Быкава?


Дзесяць гадоў прайшло з дня смерці Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Ён памёр у анкалагічнай клініцы ў Бараўлянах праз тры дні пасля таго, як яму споўнілася 79 гадоў.

Наш карэспандэнт выйшаў на вуліцы Берасця, каб запытаць мінакоў, што яны ведаюць пра Быкава і ягоную творчаць:

Спадар: Васіль Быкаў - вядомы беларускі пісьменнік, празаік.

Спадар: Галоўная тэма пра вайну. “Альпійская балада”, а таксама іншыя творы са школьнай праграмы.

Спадарыня: Мы расіяне, але пра Васіля Быкава я ведаю, што гэта беларускі пісьменнік. Ён нешта пра вайну пісаў, фільмы па яго творах дакладна глядзела.

Спадарыня: Беларускі пісьменнік, які пісаў пра жыццё беларускага народа.

Спадар: Цудоўны празаік.

Спадарыня: Гэта наш знакаміты пісьменнік, выдатны пісьменнік. Я лічу, што вельмі несправядліва, што ў нас ёсць вуліца Халтурына, а вуліцы Васіля Быкава няма. Я ўвесь час думаю, калі ж яна ў нас з’явіцца.

Пахаванне Васіля Быкава адбылося без удзелу прадстаўнікоў улады - чальцы ўрадавай камісіі пакінулі Дом літаратара, калі сын Быкава накрыў труну бацькі бел-чырвона-белым сцягам.

Развітацца з пісьменнікам прыйшлі дзясяткі тысячаў чалавек. Васіль Быкаў пахаваны на Усходніх могілках у Менску.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя