Васіль Быкаў - першы прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына"


19 чэрвеня, адзначаліся ўгодкі з дня нараджэння Васіля Быкава, вялікага беларускага пісьменніка і першага прэзідэнта Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.  22-га чэрвеня спаўняецца 10 гадоў з дня яго смерці…
У 1990-х гадах згуртавалася беларуская інтэлігенцыя дзеля стварэння арганізацыі, якая б кансалідавала беларусаў метраполіі і замежжа. Васіль Быкаў пагадзіўся ачоліць новастворанае Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і стаў яго першым прэзідэнтам. Ён кіраваў Згуртаваннем да Першага з’езду беларусаў свету (1993 год).
19 чэрвеня на радзіме Васіля Уладзіміравіча - у вёсцы Бычкі - адбылося традыцыйнае ўручэнне прэміі "За свабоду думкі", заснаванай у яго гонар. Сёлета журы, якое складалася з лаўрэатаў прэміі мінулых гадоў, узнагародзіла мастака Алеся Марачкіна і спевака Змітра Вайцюшкевіча.

 Зазначым, што Алесь Марачкін быў кіраўніком Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” з 2005 па 2009 гады, цяпер уваходзіць у Вялікую Раду.

Крыніца: ЗБС "Бацькаўшчына"