Пабачыў свет другі зборнік паэзіі Яўгена Петрашэвіча


Днямі выйшла з друку другая кніга вершаў гарадзенскага паэта і кампазітара Яўгена Петрашэвіча. Паэтычны зборнік “Віншаванкі” складаецца з сямі раздзелаў, уключае ў сабе фатаздымкі з асабістага архіва аўтара.

Кніга была надрукавана ў выдавецтве “ЮрСаПрынт”.

Па словах спадара Яўгена, віншаванкі – гэта радкі вынесеныя за дужкі паэзіі, між якімі можна знайсці неабыякавасць да таго круга людзей, якія атачалі і былі блізкімі, мелі прывабнасць, натхнялі на паэтычнае ўвасабленне.

Аўтар гаворыць пра тое, што да сяброў нельга прыходзьці з пустымі рукамі і душой, а толькі з добрым настроем, выдатнымі эмоцыямі і віншаванкай – прысвячэннем, быццам букецікам шчырага пачуцця.

Першая кніга паэзіі гарадзенскага кампазітара выйшла восенню мінулага году.

Крыніца: Твой Стыль