“Права і справядлівасць” заклікае падтрымаць дэмсілы Беларусі

“Права і справядлівасць” заклікае падтрымаць дэмсілы Беларусі


Партыя “Права і справядлівасць”, старшынём якой з’яўляецца Яраслаў Качыньскі будзе заклікаць польскі ўрад і еўрапейскія структуры ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і распачаць новыя ініцыятывы, скіраваныя на дапамогу беларускіх дэмакратычных сілаў.

Пра гэта ў інтэрв’ю Радыё Рацыя заявіў намеснік старшыні партыі Адам Ліпінскі падчас візіту ў Мінск. Ён зазначыў пра неабходнасць большай падтрымкі незалежнага інфармацыйнага вяшчання на Беларусь.

- Мы хочам узмацняць падтрымку падобных праектаў пры дапамозе размоваў з Урадам Польшчы, а таксама з партыямі, якія супрацоўнічаюць з намі ў Еўропе, як напрыклад Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, Чэшская Грамадзянская дэмакратычная партыя (ODS), Венгерскі “Фідэс” і так далей. Мы будзем размаўляць як партыя з іншымі палітычнымі групоўкамі, заахвочваючы іх аказаць дапамогу Беларусі і апроч таго мы выступіць з ініцыятывай арганізаваць дабрачынны грамадскі збор на карысць рэпрэсіраваных. На такую ініцыятыву патрэбная згода Міністэрства ўнутраных спраў, і я спадзяюся, што нам такую згоду дадуць.

Намеснік кіраўніка партыі “Права і справядлівасць” Адам Ліпінскі ў час наведання Мінску сустрэўся з беларускімі палітыкамі і прадстаўнікамі выбарчых штабоў апазіцыйных кандыдатаў. Цалкам інтэрв’ю з польскім палітыкам слухайце ў эфіры Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя