Беларусы пішуць пана Твардоўскага

Беларусы пішуць пана Твардоўскага


Беларускія мастакі прыехалі на Міжнародны мастацкі пленэр у Польшчу.

Беларускія мастакі ўдзельнічаюць у Міжнародным мастацкім пленэры, які адбываецца ў мястэчку Вэнгрув, што непадалёк ад Варшавы. Пленэр праходзіць кожны год, беларусы ахвотна прымаюць у ім удзел. Сёлета зь Беларусі прыехала 7 чалавек, а з Расеі ды Ўкраіны – па адным мастаку. У гэтым годзе ўсе мастацкія працы, створаныя падчас мерапрыемства, павінны быць прысьвечаныя пану Твардоўскаму, якога завуць польскім Фаўстам, герою легенды, што прадаў душу д’яблу, але хацеў перахітрыць нячыстага.

Пан Твардоўскі быў польскім шляхціцам, які, паводле легенды, прадаў душу д’яблу за вялікія веды й валоданьне магіяй. Хацеў перахітрыць чорта, дадаючы ў цырограф пункт, што забраць яго душу д’ябал можа толькі ў Рыме, куды не зьбіраўся ехаць. Але д’ябал аказаўся хітрэйшым, і зрабіў гэта ў карчме пад назваю Рым.

Менавіта Твардоўскаму быццам бы ўдалося выклікаць дух памерлай Барбары Радзівілаўны, жонкі караля Жыгімонта Аўгуста. А зрабіў гэта пры дапамозе магічнага люстра Твардоўскага, якое знаходзіцца па сёньняшні дзень у касьцёле ў Вэнграве.

Гутарку зь беларускімі мастакамі Міхаілам Каньковым, Аксанай Гайдуковіч ды Кацярынай Сумаравай слухайце ў далучаным файле.

Пленэр адбываецца 14-23 чэрвеня.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё