Інтэрнэт–бібліятэку “Камунікат” прэзентуюць у Віцебску і Полацку

Інтэрнэт–бібліятэку “Камунікат” прэзентуюць у Віцебску і Полацку


Жыхароў Віцебска і Полацка пазнаёмяць з беларускай Інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”. Пра тое, што можна знайсці ў інтэрнэт-бібліятэцы, а таксама пра будучыя планы, распавядае заснавальнік партала Яраслаў Іванюк:

- Хочам прадставіць удзельнікам гэтых прэзентацый усё тое, што можна знайсці на рэсурсе - гэта кнігі, актуальныя нумары беларускай прэса, архіўныя нумары, файлы аўдыё, відэа, якія прысвечаныя беларускай культуры. Прэзентацыя беларускай Інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” пройдзе 24 і 25 чэрвеня ў Віцебску і Полацку.

Як распавёў Яраслаў Іванюк, апрача прэзентацыі партала адбудзецца таксама сустрэча з гарадзенскім гісторыкам Алесем Краўцэвічам, а таксама канцэрт Алеся Камоцкага.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя