|
|
Карціны Нацыянальнага мастацкага музея змогуць пабачыць людзі з парушэннямі зроку. Праект «Дотык да Менску» пачаў перамовы пра стварэнне аб'ёмных выяў некалькіх карцін. Дакладна палотны яшчэ не вызначаны, кажа каардынатарка праекту Людміла Скрадаль:
- Мы паспрабуем прадставіць чатыры жанры - гэта партрэт, нацюрморт, пейзаж і мы вельмі спадзяемся, што атрымаецца зрабіць яшчэ і ікону.
Праект «Дотык да Менску» створаны перш за усё для невідушчых. Пачынаўся ён з экскурсій па сталіцы з дапамогай макету і зараз пашыраецца.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск