![]() |
![]() |
Адвакат Рымашэўскага спадзяецца на вызваленне палітыка
Адвакат Алег Агееў, які абараняе былога кандыдата ў прэзідэнты, сустаршыню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага не страціў надзеі на вызваленне свайго падабароннага:
– Мая думка такая, што на сённяшні дзень такі варыянт магчымы – абвінавачанні пакуль нікому не пард’яўленыя, таму гэтае пытанне будзе вырашацца яшчэ цягам тыдня. Медыцынскае абследаванне было – ён адчувае сябе нармальна, ён гатовы адстойваць свае погляды.
Па словах адваката, яго падабаронны не звярнуў увагі і ніяк не адрэагаваў на абразлівыя выказванні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў яго бок.