|
|
Польскі Інстытут плануе правесці фотаграфічны пленэр на Палессі
Жыхарам Падляшша прадставяць сучаснае беларускае Палессе. Фотавыставу плануе правесці Польскі Інстытут у Менску. Ідэя нарадзілася ў часе арганізацыі ў Беларусі вернісажу вядомага польскага фотамастака Томаша Тамашэўскага, паведаміў намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі:
- Раней былі паказаныя здымкі Зоф'і Хаментоўскай, таксама з Палесся, але гэта архіўныя здымкі з 30-х гадоў ХХ стагоддзя. Плануем новы праект, які паказаў бы сучаснае Палессе: з Менску ў кірунку Пінска. Гэта супольны беларуска-польскі праект, у які запросім фатографаў з Польшчы і Беларусі, каб зрабіць фотаграфічны пленэр і задукаментаваць увесь гэты рэгіён.
Пры паспяховай рэалізацыі праекта, жыхары Падляшша пабачаць выставу ўжо ў наступным годзе.