|
|
У Беластоку пачала працу выстава “Niemenskie ART.DECO”
У Беластоцкім музеі адкрылася выстава пад назвай “Niemenskie ART.DECO”. Прэзентаваныя прадметы - гэта шкляныя каштоўнасці з канца ХІХ ст. Усе яны былі зробленыя на шклозаводзе “Нёман”. Як адзначыла Рыта Янчылоўская з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея, на выставе прэзентаваныя самыя старэйшыя шкляныя каштоўнасці.
Рыта Янчылоўская:
- Тут можна ўбачыць усе рэчы – і вазы для садавіны, і для цукру. Дробныя рэчы. Тут ёсць рэчы, якія датуюцца канцом 19-га – пачаткам 20 ст.
Шкляныя каштоўнасці, прэзентаваныя на выставе, паходзяць з Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Экспанаты можна будзе аглядаць да 27 кастрычніка.