У следчым ізалятары КДБ Беларусі абвясціў галадоўку лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар экс-кандыдата ў прэзідэнты Ганна Красуліна.
Па яе словах хутка лідара АГП павінны ці адпусціць на волю ці працягнуць тэрмін утрымання.
- Ён сапраўды аб’явіў галадоўку, з ім сустракалася адвакат, яе нарэшце да яго падпусцілі. Ён не дае аніякіх паказанняў і знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Увогуле яму інкрымінуюць арт. 293 Крымінальнага Кодэксу “Масавыя беспарадкі” які прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 15 гадоў. Сёння ўначы ў 2 20 заканчваецца трое сутак з моманту ягонага затрымання. Гэта значыць, што пасля заканчэння гэтага тэрміну ён павінен быць адпушчаны пад падпіску, або яму павінны прад’явіць абвінавачванні. Адвакат кажа, што за час знаходжання ў СІЗА фізічнае насілле да лідара АГП не ўжывалася.
Аднак па словах Ганны Красулінай існуе практыка збіцця апазіцыянераў яшчэ ў машыне падчас дастаўкі ў ізалятар. Таму невядома ці ўвогуле да Анатоля Лябедзькі прымянялася фізічная сіла. Што тычыцца ранейшай заявы Яраслава Раманчука, які асудзіў дзеянні апазіцыі падчас акцыі пратэсту, то Аб’яднаная грамадзянская партыі не згодная з заявамі экс-кандыдата, але, ведаючы Яраслава, сябры партыі мяркуюць, што ён меў “сур’ёзныя падставы”, каб зрабіць такія заявы. Як паведамлялася раней, трэці дзень галадоўку ў СІЗА КДБ праводзіць таксама экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч.