|
|
Сустрэчы “Зоркі” паціху падыходзяць да свайго завяршэння. Гэта сапраўдныя майстар-класы для юных журналістаў, якія спрабуюць свае творчыя сілы ў адмысловым дадатку тыднёвіка “Ніва”, прысвечаным наймоладшым чытачам.
Настаўніца беларускай мовы ў бельскай тройцы Валянціна Бабулевіч кажа, што не ўсе дзеці, безумоўна, стануць у будучым журналістамі, аднак на сустрэчах атрымліваюць важныя ўменні і навыкі. Для самой настаўніцы ўдзел у сустрэчах “Зоркі” – гэта не проста праца, а таксама і вялікае задавальненне:
– Гэта цудоўна, што ў сустрэчах «Зоркі» я амаль ад пачатку. Мне здаецца, што я не была толькі на 4-х. Я працую амаль ад пачатку. Гэта для мяне вялікая радасць, таму што гэта не толькі праца, але таксама я многаму вучуся. Я вельмі задаволеная, што дзеці з нашай школы кожны год маюць нагоду браць удзел у сустрэчах «Зоркі».
На традыцыйных Сустрэчах “Зоркі”, якія доўжацца ад панядзелка, якраз ідзе працэс стварэння газеты. Асноўная тэма сустрэчаў – творчаць слыннай рэжысёркі, ураджэнкі Нараўкі, Тамары Саланевіч. Сустрэчы завяршаюцца ў суботу, 15-га чэрвеня.
* * *
На традыцыйных сустрэчах “Зоркі”, якія доўжацца ад панядзелка, якраз ідзе працэс стварэння газеты. Дзеці і юнакі з розных куткоў Беласточчыны сабраліся разам, каб вучыцца браць інтэрв’ю, пісаць артыкулы ды проста адпачываць. Асноўная тэма сустрэчаў – творчасць слыннай рэжысёркі, ураджэнкі Нараўкі, Тамары Саланевіч. І як кажа журналістка і арганізатарка сустрэчаў Ганна Кандрацюк, ужо можна адзначыць першыя поспехі працы:
– Поспехам можна лічыць тое, што мы змаглі адшукаць людзей, змаглі наведаць месцы, у якіх былі зняты фільмы Тамары Саланевіч.
– Мяне завуць Аляксандра Зінкевіч і прыехала з Бельска Падляшскага. Найбольш мне падабаліся фільмы Тамары Саланевіч, бо яна паказвала сапраўднае жыццё, усё было такое праўдзівае.
Сустрэчы “Зоркі” ладзяцца ад 1995 года. “Зорка” з’яўляецца дадаткам да тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, скіраваным на дзяцей і моладзь.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя. Фота Хрыстафора Ангельчыка