У Варшаве паказалі фільм пра Пінскую флатылію

У Варшаве паказалі фільм пра Пінскую флатылію


У фільме расказваецца пра гераічнае змаганне ў час польска-бальшавіцкай вайны 1920 года і ў верасні 1939. Фільм зняты TVP Люблін, дэманструе таксама выгляд, эканамічны ўклад і развіццё Палесся тых гадоў.

Паводле арганізатара мерапрыемства Томаша Кубы Казлоўскага, варта паказваць усё, что датычыць агульнай спадчыны краінаў, якія знаходзіліся ў Рэчы Паспалітай. Гэта важна для ўсіх пакаленняў палякаў, бо набліжае да гісторыі і да суседзяў:

– Паказваем усё тое, што тычыцца нашай супольнай спадчыны. Імкнемся па меры магчымасці паказваць цікавыя для польскага гледача публікацыі, матэрыялы, фільмы, каторыя ствараюцца ў Беларусі. З вялікім інтузіязмам і вельмі добра тут прымаліся фільмы Юрыя Гарулёва.

Дом спатканняў з гісторыяй ўжо больш за 6 гадоў праводзіць цыкл сустрэчаў прысвечаных культурна-гістарычнай спадчыне. Наступнае спатканне пра Беларусь, адбудзецца ў сераду 19 чэрвеня. Тэмай сустрэчы абрана Наваградчына.

Вікторыя Сцяпановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава. Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя