|
|
«Усмешка жалобнай каралевы» – новая кніга для беларускамоўных дзяцей. Напісаў яе фантаст Серж Мінскевіч. Жанр твору не так проста вызначыць, кажа аўтар:
– Узнікла палеміка, што гэта – казка ці не казка. Крытык Алена Аўчарэнка напісала: «Казка напоўнена іроніяй і прыгодамі.» А вось Аляксандр Бычкоўскі піша ёй у каментары: «Ніякія не дзіцячыя казкі, а чыстае фэнтэзі, якога не хапае ў сучаснай беларускай літаратуры.
Чытач, для якога твор напісаны, якраз знаходзіцца паміж дзіцём і дарослым. Кніга прапануецца для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.
Ірына Лапцік, Беларускае Радыё Рацыя