“Варштат ідэяў” падводзіць вынікі конкурсу

“Варштат ідэяў” падводзіць вынікі конкурсу


Гарадзенская ініцыятыва “Варштат ідэяў” каля Каложскай царвы падвяла вынікі і ўручыла падарункі пераможцам фотаконкурсу мастацкіх фотаздымкаў пад назвай “Прыпыні імгненне”.

Прафесійныя фатографы адабралі найлепшыя здымкі, кажа каардынатарка ініцыятывы Таццяна Касатая:

– Амаль што паўтара месяца вырашалася, хто будзе перамажцам. Праўда не ўсе ўдзельнікі акцыі адаслалі свае фотаздымкі, але быў выбар і журы, якое ў першую чаргу складалася з гарадзенскіх фатографаў, былі абраныя самыя лепшыя фотаздымкі. Так атрымалася, што дзве дзяўчынкі ў нас занялі першае і другое месца.

Ідэя зафіксаваць гістарычныя будынкі Гародні паўстала яшчэ сёлетняй вясной для стварэння інтэрактыўнай мапы. Бо грамадскасць хацела ведаць, як змяняецца сітуацыя з ахоўнымі аб’ектамі Гародні. А мастацкі конкурс будынкаў стаў лагічным працягам грамадскай

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя