Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, які зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, вельмі моцна збіты пад час затрымання. Па словах адваката Паўла Сапелка, які сустрэўся са сваім падабаронным, ён выглядае жахліва.
- Ён жорстка збіты, я так разумею, супрацоўнікамі нейкіх спецслужбаў, якія яго затрымлівалі. Яму нават не зрабілі рэнген. Хаця ў мяне падазрэнне, што ў яго зломана нага. Выцягнулі з машыны і жорстка збілі. Збівалі і на плошчы, і калі выцягнулі з машыны.
Адвакат Павал Сапелка падаў хадайніцтва аб накіраванні затрыманага палітыка на медычны агляд з мэтай выяўлення фізічных пашкоджанняў.
Радыё Рацыя
Фота spring96.org