|
|
Беларусь знаёмяць з Падляшшам праз творы знанага польскага фотамастака Томаша Тамашэўскага. Польскі Інстытут у Менску сумесна з Музеем Беларускага Палесся арганізавалі ў Пінску вернісаж “Гарантуецца атмасфера добразычлівасці. Падляшша”.
Намеснік дырэктара Польскага Інстытута Томаш Адамскі адзначыў, што арганізатары чакаюць збліжэння жыхароў памежжа:
– Нашыя чаканні вельмі скромныя, чакаем толькі добрай атмасферы з абодвух бакоў і добрых адносінаў паміж жыхарамі Беларусі і Польшчы ды таксама Падляшша. Гэта цікавая выстава, якую варта паказаць людзям, якія жывуць крыху далей ад Беластока. Не паказваем выставы ў Гародні ці Гарандзенскай вобласці, бо там найбліжэй, паказваем яе ў Пінску, каб жыхары гэтага раёна мелі шанц пабачыць суседа з Польшчы, але такога якога не бачаць на штодзень. Праз гэтыя здымкі можна разнаць цэлы рэгіён і таксама Польшчу.
На ўрачыстае адкрыццё выставы завітала дэлегацыя з Беласточчыны. Яе ўзначаліў віцэ-маршалак Падляшскага Ваяводства Валянцін Карыцкі. На адкрыцці таксама прысутнічаў Генеральны Консул Польшчы ў Берасці Ганна Навакоўская, супрацоўнікі Польскага Інстытута ў Менску.
Выстава Томаша Тамашэўскага ў Пінску будзе экспанавацца напрацягу месяца.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сайта powiat-piaseczynski.info