|
|
“Сфагнум” Віктара Марціновіча з'явіўся ў чатырох варыянтах
Новая кніга Віктара Марціновіча «Сфагнум» з'явілася ў чатырох версіях: яна выдадзена ў папяровым ды ў электронным выглядзе, па-беларуску і па-руску.
Двухмоўная форма рэлізу, як паведаміў аўтар у час прэзентацыі ў Менску, гэта яго адказ на падзел грамадства.
У час імпрэзы ўрыўкі з кнігі чыталі акцёры Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі.
Кажа Віктар Марціновіч:
- Хацеў бы заклікаць вас, сябры, забыцца пра падзелы на беларускамоўных і рускамоўных, на саюзы чаргінцоўцаў і пятроўцаў. Трэба зразумець, што ў нас ёсць чытач, які можа чытаць беларускую прозу так, як ён чытае зараз рускую. Трэба памятаць, што нашыя беларусы пішуць не горшыя рэчы. Я хацеў бы заклікаць вас чытаць беларускае.
Віктар Марціновіч ужо паспеў атрымаць прапанову ад расійскіх рэжысёраў зрабіць па кнізе тэлесерыял. Але адмовіўся, бо баіцца, што фармат серыяла можа пераўтварыць поп-арт у папсу.
Ірына Лапцік, Беларускае Радыё Рацыя, Менск