Гарадная запрашае ў госці

Гарадная запрашае ў госці


Сталіца беларускага ганчарства – Гарадная – запрашае ў госці. З надыходам летняга сезону ў Гарадной, што на Століншчыне, пачынае працаваць сядзіба ганчара-палешука. Для сяла ўвесь год юбілейны – адзначаюць дзесяцігоддзе Цэнтра ганчарства.

Хоць урачыстыя мерапрыемствы мінулі, але для кожнага госця, прадставяць юбілейную праграму. Перад Цэнтрам ганчарства стаяць новыя выклікі часу, цяпер не проста трэба вырабіць прадукцыю, але і паспяхова яе рэалізаваць. Ганчары з Гарадной уласнымі рукамі робяць нетолькі сувеніры. Асноўная частка – гэта якасны посуд, які нават замаўлялі ў рэстараны Галяндыі.

Дырэктар установы Алімпіяда Леанавец кажа, што любая страва смачней у гліняным посудзе:

– У маёй нявесткі ёсць гаршчкі, пачынаючы ад паўлітровых і заканчваючы вялікімі гаршкамі да 3-х літраў. Кілбаскі, галубцы яна тушыць толькі ў гаршчках, смак ежы атрымліваецца зусім іншы.

Для Століншчыны Цэнтр ганчарства ў Гарадной – рэгіянальны брэнд. На базе цэнтра працуюць класы па ганчарстве, якімі кіруюць майстры Аўраам Басавец, Рыгор Кавалько і Васіль Казачок. У 2008 годзе тут прайшоў І Міжнародны пленэр ганчароў, які стаў традыцыйным.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Галіна Гашчук

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя