Пасля рамонту адкрыўся Беластоцкі асяродак культуры

Пасля рамонту адкрыўся Беластоцкі асяродак культуры


Завершаны рамонт Беластоцкага асяродка культуры. Ён гатовы прымаць гасцей. Пра гэта паведаміла дырэктар установы Гражына Дваракоўская.

Капітальны рамонт цягнуўся некалькі гадоў – далей працягваецца рамонт адміністрацыйнай часткі. Гэтага не заўважаць госці культурніцкага цэнтра, – кажа Гражына Дваракоўская.

- Для нас было вельмі важна, каб у выніку гэтага рамонту з'явілася б тое, што прыблізіла б культуру непаўнаспраўным асобам. Некалькі гадоў мы дамагаліся, каб у нас з'явіўся адмысловы ліфт. Быў клопат з тым, каб у ранейшыя аб'ёмы будынка ўмантаваць нешта новае. У часе размоваў з праектыроўшчыкамі мы пераканаліся, што зможам гэтую праблему вырашыць. І гэты ліфт у нас з'явіўся. Некаторыя нам казалі, што не прыходзілі да нас з гэтай прычыны. Прычына знікла. Запрашаем да сябе.

Беластоцкі асяродак культуры штогод арганізуе каля 200 імпрэзаў з удзелам больш за 45 тысячаў асобаў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя