![]() |
![]() |
А. Бастунец: Імкнемся дапамагчы затрыманым журналістам
Міжнародная журналісцкая супольнасць асудзіла затрыманні і збіццё беларускіх і замежных журналістаў падчас пратэсту ў Мінску 19 снежня.
Былі затрыманыя звыш 25 журналістаў, большасць з якіх асуджаная да пазбаўлення волі на 10-15 сутак, паведаміў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.
- Усё, што спрабуем зараз зрабіць, гэта - перадаць ім нейкі рэчы ў следчы ізалятар. І зразумела, дапамагчы з адвакатмі, каб яны склалі скаргі, хаця мы разумеем, што наўрад ці гэтыя скаргі будуць разгледжаныя.
Дзве затрыманыя журналісткі: Ірына Халіп і Наталля Радзіна знаходзяцца таксама ў спісе 17 чалавек, супраць якіх узбуджаная крымінальная справа, і якім пагражае да 15 гадоў турмы. “На жаль, пакуль што маем вельмі мала інфармацыі адносна іх,” - адзначае Андрэй Бастунец.
Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.
Фота nv-online.info