|
|
Гародня запрашае на фестываль праваслаўнай культуры
Фэст праваслаўнай культуры “Кладзезь”, што ў перакладзе азначае “скарб”, пройдзе ў Гародні цягам дзесяці дзён. Кірмаш, батлейка, майстар-класы вырабаў з саломкі, а таксама духоўныя сустрэчы.
Кіраўнік фэсту ад менскага сястрынства святой князёўны Лізаветы Таццяна кажа, што галоўная задача – гэта далучэнне людзей да хрысціянскай культуры:
– Неад'емная частка фестывалю праваслаўнай культуры «Кладзезь» – гэта святыні, якія прыбываюць у горад і ўжо заўтра будзе ўрачыстая сустрэча святынь ў Катэдральным саборы пры дыяцэзіі і да іх можна будзе прыкласціся кожны дзень пасля літургіі на працягу ўсяго фестывалю праваслаўнай культуры, які працягнецца да 23 чэрвеня. Што гэта за святыні – гэта абразы Пятра і Паўла, вярхоўных першаапосталаў з часціцай мошчаў, каўчэг з часціцай мошчаў Марыя Магдалены.
Наваградскае сястрынства прывязе абраз Святога Панцеляймона з часткамі яго мошчаў. Урачыстае адкрыццё фэсту пройдзе заўтра а 14-й гадзіне на Савецкай плошчы. Фэст завітае ў школы, інтэрнат для людзей сталага веку, вайсковыя часткі і да раней асуджаных.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня