Фонд Яўхіма Лелявеля здымае фільм пра абарону Гародні ў 1939

Фонд Яўхіма Лелявеля здымае фільм пра абарону Гародні ў 1939


Фільм пра гераічную абарону Гародні ад савецкай навалы ў верасні 1939 года мае паўстаць дзякуючы фінансавай падтрымцы Фонду Яўхіма Лелявеля.

На думку прэс-сакратара Саюза палякаў на Беларусі Анджэя Пісальніка, кіраўнік фонду Пётр Касціцкі мае досвед у стварэнні падобных фільмаў:

- Гэты праект дакументуе гістарычную памяць нашага горада, я спадзяюся, што тут паміж беларусамі і палякамі не павінна быць спрэчак, бо ніхто не аспрэчыць, што на той момант Гародня была польскім горадам. Людзі аказалі масавы супраціў, былі таксама і беларусы, якія абаранялі Гародню. 

Як адзначае Анджэй Пісальнік, гэты фільм пакажа асаблівасці лакальнай гісторыі горада над Нёманам.

Саюз палякаў на Беларусі спадзяецца на фінансавую падтрымку прадпрымальнікаў, бо з іх дапамогай бюджэт фільма можа павялічыцца, што дасць магчымасць зрабіць больш якасны прадукт. Плануецца, што фільм будзе кароткаметражным.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя