Прэзентацыя “Цудоўных прыгодаў ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве” -- 15 чэрвеня


15 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” пісьменніца Наталія Бадзілоўская прэзентуе кніжку-казку “Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве”. З удзелам пісьменніка Алеся Туровіча.

Музычнае аздоба — Вадзім Скарабагаты і Ганна Казлова.

Чакаюцца прызы, пачастунак і выстава дзіцячага малюнка.

15 чэрвеня (субота).  Пачатак а 14. Уваход — вольны. Дарослыя і дзеткі, прыходзьце!

Крыху пра кнігу. Казка “Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім каралеўстве” на беларускай і ангельскай мовах распавядае пра Данію, казачную краіну Ханса Крысціяна Андэрсэна, і пра цудоўныя прыгоды ў ёй цудоўнай ліцвінкі. Аўтарка, Наталія Бадзілоўская, сведчыць: незвычайнае — побач.

Проста трэба прыгледзецца крыху ўважлівей да ўсяго, што адбываецца навокал...

Крыніца: Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"