|
|
Абітурыенты рыхтуюцца да экзамену па беларускай мове
Каля чвэрці абітурыентаў з больш чым ста тысячаў патэнцыйных студэнтаў у Беларусі будзе здаваць Цэнтралізаванае тэставанне па беларускай мове. Яно пройдзе 14-га чэрвеня.
Апытаныя берасцейскія выпускнікі школаў абіраюць беларускую мову, паколькі яна прасцей за рускую, або з-за добрага выкладання дысцыпліны ў навучальнай установе:
- У мяне брат здаваў беларускую мову, яна лягчэй за рускую. Калі табе цікавая нейкая мова, то лепш абіраць яе, бо сядзець і завучваць – гэта не варыянт.
- Мы ўсё ж такі жывем у Беларусі, таму трэба тую мову, якая традыцыйная, якая прапісана ў Канстытуцыі. Яна лагчэй за рускую мову, правілы трохі лягчэйшыя за рускую.
- Правілы лягчэйшыя за рускую мову, менш вучыць, ад маці ўсё пайшло, бо яна схільная да беларускай мовы.
Нягледзячы на тое, што абітурыенты хочуць здаваць на ЦТ беларускую мову, ні адзін з апытаных патэнцыйных студэнтаў роднай мовай у жыцці не карыстаецца.
Значная частка выпускнікоў школаў, якае здае тэст па беларускай мове, адмовілася даваць каментары, паколькі яны лічаць гэтае пытанне палітычным і таму забароненым, або ім не дазваляюць бацькі выказвацца на такія тэмы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота Bymedia.net