“Легенды і паданні Слонімшчыны” ад Сяргея Чыгрына

“Легенды і паданні Слонімшчыны” ад Сяргея Чыгрына


“Легенды і паданні Слонімшчыны” – новага кніга слонімскага аўтара Сяргея Чыгрына. Матэрыялы збіраліся цягам некалькіх гадоў, прычым з вуснаў непасрэдных носьбітаў у розных кутках рэгіёну, таму многія паданні, якіх усяго сто, друкуюцца ўпершыню.

Адментная і прадмова да кнігі, якую напісаў прафесар Гарадзенскага ўніверсітэта Мікола Даніловіч.

Як кажа аўтар, ён задаволены вынікамі працы:

- Найбольш у кніжцы паданняў, звязаных з назовам вёсак. Чаму вёска ўзнікла, адкуль пайшла назва? Паданні вельмі цікавыя. І яны, я думаю, зацікавяць не толькі тых, хто любіць беларускі фалклёр, беларускую гісторыю, але гэтая кніга зацікавіць калекцыянераў, таму што гэта малафарматнае выданне.

Мініяцюрная кніга “Легенды і паданні Слонімшчыны” выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” малым накладам, усяго ў 100 асобнікаў, але гэта робіць яе добрым і прыемным падарункам-сувенірам. Кніга ўжо трапіла ў некаторыя кнігарні Менску і Слоніму.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя