|
|
Цягам чэрвеня ў краме “Кнігарня пісьменніка” ў Мінску (вул. Казлова, 2) праходзіць акцыя выдавецтва “Кнігазбор”.
Толькі тут, набываючы новы раман Віктара Марціновіча “Сфагнум” (які, дарэчы, лідзіруе па продажах сярод усіх беларускіх кніг), вы можаце атрымаць цікавыя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Акцыя датычыцца ўсіх кніг серыі “Кнігарня пісьменніка”.
Нагадаем, што ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачылі свет выданні многіх сучасных беларускіх аўтараў — Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Андрэя Хадановіча, Людмілы Рублеўскай, Леаніда Дранько-Майсюка і многіх іншых. Пачынаючы з 2009 года дзякуючы “Кнігазбору” выйшла болей за 50 выпускаў. Актуальныя паэзія, проза, дакументалістыка — усё найлепшае на вашай кніжнай паліцы!
Кнігазбораўскія выданні можна купіць не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі. Цікаўцеся!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"