“Sciana” наведала віцебскі фестываль “No logo fest”

“Sciana” наведала віцебскі фестываль “No logo fest”


Цягам трох дзён у Віцебску доўжыўся музычны фестываль “No logo fest”. На ім можна было паслухаць як маладыя гурты, так і дыназаўраў айчыннага року.

З берасцейскіх гуртоў у якасці хэдлайнераў выступіў гурт “Sciana”. Бас-гітарыст каманды Андрэй Клімус па вяртанні дзеліцца ўражаннямі ад выступу.

Андрэй Клімус:


- Мы разам з гуртом Akute завяршалі другі дзень. Вельмі файна – мне спадабалася. Файны клуб. Былі, канешне, пэўныя моманты з акустыкай, пытанні ўзнікалі, бо вельмі цікава, чаму людзі, якія ўкладаюць такія грошы ў тое, каб пабудаваць вялікі клуб, яны неяк не зусім разумеюць, што акустыка – гэта вельмі важна. А ва ўсім астатнім – вельмі файны фестываль.

Добра было б паболей такіх фестываляў. Яго можна параўнаць хіба што з берацейскім “Mens Fest”. "Падобныя музычныя імпрэзы былі б своесабалівай пляцоўкай для раскрыцця маладых і таленавітых гуртоў і для выступаў старых", - зазначае Андрэй.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя