У Беластоку паказалі фільм пра Сакрата Яновіча

У Беластоку паказалі фільм пра Сакрата Яновіча


«Сакрат Яновіч: як я стаў беларусам». Дакументальны фільм Пятра Садзіньскага пра вядомага беларускага пісьменніка прэзентавалі ў Беластоку. Дакументалісты ў Крынках правялі некалькі дзён разам з выбітным беларусам – у выніку з запісаных інтэрв'ю атрымаўся 25-хвілінны кінадакумент.

Запісы рабіліся ў залежнасці ад стану здароўя Сакрата Яновіча, якога ўжо няма з намі ад лютага:

- Асоба Сакрата Яновіча была вельмі маргіналізаваная. На момант яго смерці аказалася, што ў архіве польскага тэлебачання ў Беластоку няма ніякіх матэрыялаў, звязаных з яго жыццём, творчасцю. Гэты фільм – пераломны акцэнт для нас, беларусаў, каб задумацца, чаму апошнімі гадамі асоба Сакрата Яновіча не была важнай для нас.


"Гэты кінадакумент важны як для беларусаў Беласточыны, так і для палякаў, – дадае Павел Грэсь з фонда «Віла Сакратас», – бо сёння не знойдзем шмат відэасведчанняў пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага пісьменніка". Прэзентацыя фільма «Сакрат Яновіч: як я стаў беларусам» прайшла ў рамках літаратурнага фестывалю «Прачытаць Беласток».

* * *

Прэм'ера фільма «Сакрат Яновіч: як я стаў беларусам» сёння ў Беластоку. Паказ адбудзецца незвычайна – непасрэдна на пляцоўцы перад Драматычным тэатрам імя Аляксандра Венгеркі. У цэнтры фільма – інтэрвію з пісьменнікам, якое запісвалася на працягу некалькіх дзён у залежнасці ад стану здароўя Сакрата Яновіча. Аповесць пачынаецца з бацькоўскага дома, першых успамінаў, а пазней расказвае пра цяжкія жыццёвыя выбары выбітнага беларуса.

У якасці сцэнарыста і рэжысёра выступіў Пётр Садзіньскі. Пачатак а 20-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя