|
|
Працы чэшскага фатографа Роберта Вано прыехалі ў Берасце
Партрэты, кветкавыя нацюрморты, пейзажы Прагі прыехалі ў Берасце. У гатэлі “Эрмітаж” адкрылася выстава “Абранае з плацінавай калекцыі” чэшскага фатографа Роберта Вано. Экспазіцыя ўвабрала ў сябе некалькі дзясяткаў фотаздымкаў.
Ганаровы консул Чэхіі ў Берасці і Берасцейскай вобласці Уладзімір Мікуліч адзначыў, што Роберт Вано адзін з лепшых фатографаў Чэхіі, таму ён варты ўвагі ў тым ліку і беларусаў:
- Ідэя паказаць не толькі працу нейкага фатографа, паказаць асобна ўзятага фатографа Роберта Вано, а падкрэсліць менавіта тое, што сёння Роберт Вано выкарыстоўвае ўнікальную тэхніку фотадруку з выкарыстаннем плаціны і солі – гэта адна з самых старых методык фотадруку. Сёння не ўсе сучасныя фатографы карыстаюцца такой методыкай, гэта такая сувязь паміж тым, як зараджаўся фотадрук, і як ён існуе сёння.
Роберт Вано стаў знакамітым дзякуючы тэхніцы платынавага фотадруку - гэта старая тэхніка, якую амаль ніхто не выкарыстоўвае. Усе фотаздымкі ў адзінкавым экзэмпляры. За сваё жыццё фэшн-фатограф працаваў у Нью-Ёрку, Парыжы, Лондане і Мілане. Ягоныя працы друкаваліся ў выданнях: “Vogue”, “Elle”, “Cosmopolitan” ды інш.
“Абранае з плацінавай калекцыі” можна будзе паглядзець да 27 чэрвеня ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце