|
|
У Пінску ўпершыню прэзентуюць выставу экслібрыса
Экспазіцыя складаецца з асабістых твораў і калекцыі вядомага ў свеце ізраільскага экслібрысіста Леаніда Курыса. Выстава будзе знаходзіцца ў горадзе над Пінай да 17 чэрвеня, пасля чаго яе перавязуць у Бяла-Падляску.
Куратар і аўтар праекта, мастак Аляксандр Грыгор’еў кажа, што з дапамогай гэтай выставы ён хоча пазнаёміць жыхароў памежнага рэгіёна з класічным экслібрысам:
- Экслібрыс перарастае і развіваецца ўжо ў пэўны від графікі, у пэўны від мастацтва, і губляе сваё першапачатковае прызначэнне. Выстава Курыса, яна паказвае, што такое класічны экслібрыс, які непасрэдна прызначаны для ўклейвання ў кнігу, уносіць сапраўдную функцыю.
Леанід Курыс уваходзіць у журы Міжнароднай выставы малых форм графікі і экслібрыса, якая ў другі раз пройдзе ў Берасці. Ініцыятар выставы Аляксандр Грыгор’еў прапанаваў ізраільскаму мастаку зрабіць экспазіцыю ў Беларусі і Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя