Навіна для гарадской інтэлігенцыі: у Магілеў завітаюць стваральнікі бібліятэкі «Камунікат»


7 чэрвеня ў грамадскім цэнтры «Кола» пры ўдзеле старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыса Сачанкі і барда Віктара Шалкевіча адбудзецца сустрэча са стваральнікамі беларускай Інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.

«Камунікат»  - унікальная І-бібліятэка, у якой змешчаны тысячы твораў беларускіх аўтараў ды перакладаў: ад класікаў да сучаснікаў. Менавіта гэта пляцоўка з’яўляецца асноўнай для студэнтаў-філолагаў ды проста цікаўных у айчынных аўтарах.

Час сустрэчы будзе ўдакладнены пазней.

На здымку - Яраслаў Іванюк, аўтар ідэі «Камуніката»

Крыніца: Cвабодны фармат