Аб’яднанне АББА падвяло вынікі мастацкай дзейнасці

Аб’яднанне АББА падвяло вынікі мастацкай дзейнасці


«Тутэйшыя» ў выкананні моладзі, якая вывучае беларускую мову ў Беластоку. Пастаноўку па творы Янкі Купалы можна было паглядзець у кавярні «Фама», дзе прайшло падвядзенне вынікаў артыстычнай працы дзяцей і моладзі, згуртаваных пры абяднанні АББА.

Аліна Ваўранюк, інструктар тэатральных заняткаў: Моладзь у беластоцкай чацвёрцы вельмі таленавітая. Яны пачынаюць займацца тэатрам ужо ў дзіцячым садку. І гэта працягваецца да ліцэя.

Барбара Пякарская, старшыня аб'яднання АБ-БА: Для нас гэты год таму плённы, бо па-першае тэатральны гурток, 4 групы, вялізная група маладых спевакоў, якая ужо ледзь месціцца на сцэне.

Яраслаў Малэцкі, Міністэрста адміністрацыя і лічбавізацыі: На мяне вялікае ўражанне зрабілі «Тутэйшыя». Гэта быў прафесійны спектакль. Такія выступленні вельмі радуюць. Маладыя беларусы з Беластока выступаюць, цешацца і дзякуючы гэтаму падтрымліваюць таксама сваю тоеснасць.

Аб’яднанне АББА працуе ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову. Намаганнямі сяброў аб’яднання ў Беластоку беларуская мова навучаецца на ўсіх этапах адукацыі: у дзіцячым садку, пачатковай школе, гімназіі і ліцэі.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Крыніца: Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"