|
|
Фэст з нагоды 10-годдзя гурту «Earworm» прайшоў непадалёк ад беларуска-польскай мяжы і вёскі Каробчыцы на зялёнай лясной сцэне “Вялес”.
Гурт выконвае розныя кампазіцыі ў стылі, які акрэсліў як “rocking- opposition“. Час яго творчага перапынку даў магчымасць аднаму з ўдзельнікаў калектыву “вушных чарвей” Аляксею Коўтуну прадусаваць гэты фэстываль:
- Тут такая вечарынка ладзіцца, усе свае людзі збіраюцца. Усцяж бачымся, кантактуем, таму для сваіх. «Вушы чарвяк» - гэта прынцып запамінання на падсвядомым узроўні якой-небудзь музыкі. Напрыклад, чалавек пачуў якісьці матыў, які пусціў праз вуха. І вось гэты «чарвячок» запоўз праз вуха ў мозг, і пасля калі-небудзь, магчыма, праз некалькі гадзінаў ці месяц, ён пачынае гэтую мелодыю нагадваць. Вось такі прынцып.
Апрача гаспадара – гурту «Earworm» – і некалькіх гарадзенскіх гуртоў, выступаў менскі «Slowner», які амаль не можа акрэсліць стыль свайго выканання. На іх думку, гэта рэтра-рок-авангард. Як паведамілі ўдзельнікі менскага гурту, гэта іх першае наведванне Гарадзеншчыны са сваёй праграмай. Апрача традыцыйных рокавых інструментаў, музыкі выкарыстоўвалі кантрабас і віяланчэль.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава