Сольны выступ лідара ўкраінскага гурту “Фіолет”

Сольны выступ лідара ўкраінскага гурту “Фіолет”


Сольны выступ Сяргея (Коласа) Мартынюка – лідара ўкраінскага гурту “Фіолет” – адбыўся ў берасцейским арт-кафэ, што месціцца ў будынку драматычнага тэатра.

На канцэрт, які больш падобны да вялікага кватэрніка, сабралася каля 30 чалавек. Гэтым разам саліст выступіў з акустычнай праграмаю, якую публіка прымала авацыямі.

- Хочацца адзначыць, што гурт «Фіолет» блізкі па духу нам, беларусам, бо браты-ўкраінцы і беларусы – гэта адзіны выдатны народ. Быў на іх канцэрце ў красавіку, мне спадабалася, таму вырашыў наведаць і гэты канцэрт – сольны выступ Коласа.

- Цудоўнае выкананне, неверагоднае валоданне голасам, тэксты, аранжыроўкі.

Канцэрт, які пачаўся а 20.30, скончыўся ў пачатку 23-й гадзіны. Гэта ўжо трэці выступ музыкаў у Берасці і адметнасцю яго быў менавіта сольны выступ. Акрамя канцэртнай дзейнасці, плануецца запіс супольнага праекта з Палінай Рэспублікай, як паведаміў Сяргей Мартынюк.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота topfoxnews.ru

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя