У Беластоку каля консульства Беларусі адбыўся пратэст

У Беластоку каля консульства Беларусі адбыўся пратэст


Воклічы "Жыве Беларусь", бел-чырвона-белыя сцягі, знічы белага і чырвонага колераў – гэта асноўныя атрыбуты акцыі пратэсту, што адбылася каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.

Удзельнікі акцыі былі апранутыя ў белыя кашулькі з выявай твару чалавека, у якога задтраваны рот, і ў шалікі са словамі "Жыве Беларусь". Яны выступілі супраць парушэння правоў чалавека ў Беларусі, найперш падчас мірнай акцыі пратэсту 19 снежня:

– Мы сабралі групу людзей, якія хочуць выказаць сваё незадавальненне сітуацыяй у Беларусі, якія хочуць, каб Беларусь была вольнай і незалежнай краінай, на чале якой не стаіць рэжым. Пад гэтым консульствам мы хочам паказаць беларускім уладам, што мы, як дэмакратычная краіна, як сябра Еўрапейскага саюза, не пагаджаемся з парушэннем правоў чалавека ў гэтай частцы Еўропы. Мы хочам, каб Беларусь стала свабоднай дзяржавай.

Як адзначае арганізатар маніфестацыі, а гэта "Projekt Polska", такія акцыі будуць працягвацца надалей, у тым ліку і ў іншых гарадах Польшчы. Плануецца таксама зноў правесці акцыю каля беларускага консульства ў Беластоку на бліжэйшыя святы - ў знак салідарнасці з тымі, хто не зможа сустрэць свята са сваімі блізкімі, бо знаходзіцца ў турме.

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя