|
|
На выставу мастака, ураджэнца Берасця, запрашае мастацкая галерэя “БелАРТ”. Перыядычнае выданне “Брэсцкі кур’ер” тут арганізавала выставу Якава Балглея.
Экспазіцыя ўвабрала ў сябе каля трох дзесяткаў прац. Загадчыца мастацкай галерэі Людміла Крапіўная лічыць, што берасцейцам будзе карысна наведаць такую выставу:
- Я, як патрыёт свайго горада, вельмі хачу, каб як мага больш людзей ведалі гісторыю Берасця, ведалі ягоных знакамітых ураджэнцаў. А Якаў Балглей, які нарадзіўся ў Брэст-Літоўску ў 1891 годзе, праславіў наш горад сваім мастацтвам. Ён вучыўся ў Парыжы. Пражыў там больш за 20 гадоў.
Выставу прац Якава Балглея можна наведаць да 20 чэрвеня. Са слоў загадчыцы галерэі, ёсць планы правядзення шэрагу выставаў, звязаных з імёнамі выбітных ураджэнцаў Берасцейскай зямлі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота realbrest.by