“Before Basowiszcza” ў Беластоку

“Before Basowiszcza” ў Беластоку


“Before Basowiszcza” ўжо сёння. Гэта будзе магчымасць адчуць атмасферу самаго фестывалю “Басовішча-2013”, які пройдзе 13-14 ліпеня ва ўрочышчы Барык каля Гарадка.

Сёння перад беластоцкай публікай выступяць гурты з Беластока, Гайнаўкі і Міхалова, кажа Ілона Карпюк, якая адказвае на фестывалі за кантакты з медыямі:

- Запрашаем на Вэнглёвую ў Беласток, дзе ўжо традыцыйна адбудзецца “Before Basowiszcza”. Падчас гэтага канцэрта будзе праведзены адбор удзельнікаў з польскага боку, тых, хто будзе прадстаўляць музычную сцэну на фестывалі “Басовішча”. Пераможца атрымае ўзнагароду, мы маем некалькі ўзнагародаў, якія таксама атрымаюць канкурсанты.


Падчас канцэрта таксама можна будзе пачуць гурты “Sami Muzycy” i “B.N”.

Пачатак мерапрыемствы а 18-ай гадзіне на Вэнглёвай.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота gazeta.pl

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя