|
|
“Зялёная выстава” ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”
“Зялёная выстава” прымеркаваная да пачатку лета прайшла ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. Гэта персанальная выстава мастачкі Вікторыі Ільіной.
Выкладчыца мастацкай школы, асабліва любіць гэтую пару - пару свежай зеляніны, вакацый і добрых успамінаў:
- Люблю гэтыя кветкі і дарогу, калі я гэта малюю, то адчуваю гэтую свежасць. Жыву ў горадзе, у такім даволі запыленым раёне, скрыжаванне вуліц Карла Маркса і Сацыялістычнай, у цэнтры вельмі задымленым, загазованым. Таму, каля я малюю гэты лес, то я туды пераношуся. Я адчуваю асалоду, калі малюю, і ў думках іду па гэтай сцяжынцы, калі глядзець, то гэта перадаецца.
Калегі-творцы ацэньваюць працы Вікторыі Ільіной, як выключна добрыя ды гарманічныя. Часта параўноўваюць творы з дыванкамі, дзе ўся плошча халста запоўнена настроем.
Выставу можна наведаць да 20-га чэрвеня.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота Савелія Малчанава