|
|
Жанчына, якая квасіць капусту, ганчар за работай, а таксама карчмар з бочкай мёду - гэта толькі некаторыя скульптуры, якія ўжо неўзабаве можна будзе ўбачыць у Беластоцкім музеі вёскі.
У музеі праходзіць разьбярскі пленэр, у якім удзельнічаюць майстры з усіх куткоў Польшчы, а перадусім з Падляшша.
Новыя фігуры таксама будуць служыць у якасці вулляў для пчол, адзначаюць удзельнікі пленэра:
- Скульптура ў выглядзе дзяўчыны, якая квасіць капусту.
- Гэта карчмар, які трымае бочку з мёдам.
- Гэта будзе дрывасек, які трымае ў руцэ сякеру. Скульптура будзе прыстасавана да размяшчэння вулея.
У пленэры ў Беластоцкім музеі вёскі прымаюць удзел разьбяры з Беластока, Саколкі, Чорнай Беластоцкай, і нават з Уладава, што на Любельшчыне. Свае скульптуры яны вырабляюць з таполі і вярбы.
Прэзентацыя вынікаў тыднёвай працы майстроў адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара