Адам Ліпінскі на Акрэсціна

Адам Ліпінскі на Акрэсціна


Падтрымаць зняволеных апазіцыянераў на Акрэсціна прыехаў дэпутат польскага Сейма , намеснік старшыні партыі "Права і справядлівасць" Адам Ліпінскі.

- Плануюцца сустрэчы з асобамі, якія не сядзяць у вязніцы, але прадстаўляюць апазіцыйныя арганізацыі: са спадаром Мілінкевічам, цяпер я знаходжуся ў офісе партыі БНФ і мы едзем пад Акрэсціна, дзе знаходзяцца арыштаваныя. Я спадзяюся сустрэцца з вялікай колькасцю апазіцыйных актывістаў, перад усім дзеля таго, каб выпрацаваць уласны погляд наконт таго, што тут адбываецца, ды прапанаваць нейкую форму дапамогі.

Сёння камісія польскага Сейма па замежных справах правяла экстранае пасяджэнне па справе падзеяў у Беларусі і магчымай падтрымкі зняволеным апазіцыянерам. Чакаецца, што заява Сейма наконт разгону мірнай дэманстрацыі будзе прынятая ўжо пасля новага года.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя