|
|
Паэт, перакладчык, пісьменнік-фантаст, аўтар твораў для дзяцей, сябар СБП Серж Мінскевіч прэзентуе сваю новую кнігу.
13 чэрвеня ў кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі “Усмешка жалобнай каралевы, альбо Таямніца магнітнага замка” Сержа Мінскевіча. Гэта раман-фэнтэзі паводле беларускай міфалогіі.
У імпрэзе возьмуць удзел:
Аксана Спрынчан
Арцём Кавалеўскі
Ірына Клімковіч
Андрэй Хадановіч
Аўтар зайграе на гітары.
Пачатак а 19. Уваход вольны