|
|
Таварыства беларускай мовы дамаглося фінансавай стабільнасці
«Дапамагаюць, - кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, - у тым ліку і слухачы Беларускага Радыё Рацыя». У адказ на пералічаную дапамогу яны атрымліваюць сімвалічныя падарункі. «На зваротны адрас дасылаем паштоўку і каляндарык Беларускага Радыё Рацыя», - кажа Алег Трусаў.
- Кожнаму ахвярадаўцу, хто падае адрас, я пішу падзяку і ў канверт укладаю ваш каляндарык і прыгожую паштоўку з выявай Ластоўскага ці Тураўскага. Калі я напішу падзяку і дадам гэтыя падарункі, то чалавек зноў праз тыдзень грошы дасылае.
Найбольш ахвотныя дапамаглі ўжо тройчы, дадае мовазнавец. Паводле яго, агулам назбіралі сродкаў, якіх на існаванне таварыству хопіць ужо на некалькі месяцаў. Ад красавіка ТБМ пазбавілася льготы ў аплаце за камунальныя паслугі. «Выдаткі таварыства павялічыліся, а сродкаў не хапала», - канстатуе Алег Трусаў.
Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org