|
|
У Полацку “аднавілі” калону ў помніка героям вайны 1812 года
У траўні чыгунная частка трэснула. Полацкі помнік быў зруйнаваны ў 20-х гадах, а ў 2009 годзе быў адноўлены. Чакалася, што помнік будуць часткова дэмантаваць, каб замяніць калону, але шчыліну ў чыгуне спецыялісты з полацкага ліцейнага завода проста заварылі.
Кажа полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч:
- Ну, гэта не справа. Якія спецыялісты на полацкім ліцейным заводзе!? Гэта ж трэба рабіць разлікі. Не ведаю, тэхніку ганялі, нешта рабілі: ці варылі, ці штосьці іншае.
Краязнаўца нагадвае, што спачатку полацкі помнік нахіліўся, таму чыгунную піраміду раўнялі з дапамогай металічных кліноў. Потым пацямнелі ўсе яго бронзавыя часткі - восем двухгаловых арлоў, восем медалёў і шаснаццаць капітэляў калоны перафарбоўвалі. Зараз - новая праблема.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота polotsk-portal.ru