|
|
У Беластоку адбылася сустрэча з Надзеяй Артымовіч
У беластоцкай клуба-кавярні „Лябальбаль” прайшла сустрэча з беларускай паэтэсай Надзеяй Артымовіч.
У час мерапрыемства прагучалі песні на вершы паэткі, якія падрыхтаваў бард Алег Кабзар. Прысутныя змаглі таксама пачуць некалькі вершаў Надзеі Артымовіч у выкананні самай аўтаркі.
Жыццё Надзеі Артымовіч звязанае з горадам Бельскам Падляшскім. У 1965 годзе яна скончыла Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй. Пазней вывучала беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце.
Паэтычны дэбют Надзеі Артымовіч адбыўся ў газеце «Ніва» ў 1970 годзе. На працягу пяці гадоў было надрукавана 13 вершаў. Надзея Артымовіч аўтарка паэтычных зборнікаў “Роздумы”, “Лагодны час” ды “Дзверы”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток. Фота аўтара