Літаратурны фестываль у Беластоку

Літаратурны фестываль у Беластоку


Заўтра 6 траўня у Драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку пачынаецца ІІ Літаратурны фестываль пад назвай «Прачытаць Беласток».

Як паведаміў прадстаўнік тэатра Павел Жук, праграма фестывалю надзвычай багатая: акторы будуць чытаць фрагменты кніжак, адбудзецца кніжны кірмаш, веласіпедная экспедыцыя, а таксама беларускі акцэнт – паказ фільма пра Сакрата Яновіча.

– Фестываль гэта між іншым сустрэчы з аўтарамі такімі як айцец Адам Бонецкі, Войцех Тохман, Марцін Вроньскі, Магдалена Тулі, Марцін Святліцкі, Ігнацы Карповіч. Фестываль – гэта таксама заняткі драмапісання, кніжны кірмаш. Асабліва запрашаем усіх 8 чэрвеня. У 20 гадзін на сценах нашага тэатра будзе паказана прэм’ера дакументальнай стужкі “Сакрат Яновіч – як я стаў беларусам.”

Літаратурны фестываль у Беластоку арганізуюць Драматычны тэатр імя Венгеркі і таварыства «Фабрыка Бестселераў».

З праграмай фестывалю можна пазнаёміцца тут.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя