Два гродзенскія сябры каманды Няклява - за кратамі
Абодвум давераным асобам лідара кампаніі "Гавары праўду" Уладзіміра Някляева ў Гродне Зміцеру Бандарчуку і Алегу Калінкову не ўдалося пазбавіцца ад таго, каб трапіць за краты.
Першы быў затрыманы ў офісе кампаніі "Гавары праўду" ў Мінску, тады як Алегу Калінкіну таксама інкрымінуюць удзел у несанкцыянаванай акцыі апазіцыі з заклікам не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаванні.
Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі старшыні гродзенскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Васілевіч:
– Калінкова ўзялі 19-га, калі ён выходзіў з кватэры, каб прагаласаваць – узялі за пікет, які ён ладзіў каля універсітэта, што нельга хадзіць на датэрміновае галасаванне. Ім інкрымінуюць удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. У Гродне таксама быў затрыманы Кірыл Семянчук, пару дзён да Алега, яму далі шэсць сутак.
Усяго ў выбарчым штабе Уладзіміра Някляева на Гродзеншчыне налічвалася каля 25 чалавек, адзначыла Аляксандра Васілевіч.
Па яе словах, большасць затрыманых падчас і пасля выбараў знаходзіцца ў Жодзіна, куды яна і накіруецца бліжэйшым часам.
Антон Разумоўскі, Радыё Рацыя.